Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.03.2016

Ура! Канікулы!

Ура! Канікулы!

Вось і закончылася самая вялікая чвэрць навучальнага года, і пачаліся доўгачаканыя веснавыя канікулы, якія прадоўжацца восем дзён (з 20 па 27 сакавіка). На жаль, у гэты перыяд школьны лагер працаваць не будзе, аднак педагагічны калектыў прапануе навучэнцам вельмі разнастайны план работы на канікулах, з якім вы можаце пазнаёміцца на нашым сайце. Жадаем усім навучэнцам добра адпачыць на канікулах, набрацца новых сіл для ажыццяўлення сваіх планаў і задум, з радасцю і карысцю правесці час!

 Стартавала раённая кампанія “Жывая вясна”

         У рамках раённай кампаніі “Жывая вясна”, якая прадоўжыцца да 25 красавіка 2016 года, ва ўстанове адукацыі арганізавана работа з навучэнцамі па вырабе штучных гняздоўяў і іх размяшчэнні  на тэрыторыі школы. Навучэнцы з задавальненнем прымаюць удзел у мерапрыемстве.

Тыдзень дзіцячай бяспекі

         З 14 па 20 сакавіка 2016 года ў нашай школе прайшоў тыдзень дзіцячай бяспекі, асноўная мэта якога – прафілактыка дзіцячага дарожна – транспартнага траўматызму. У рамках тыдня быў арганізаваны конкурс плакатаў і малюнкаў, прагляд відэафільмаў на адпаведную тэматыку.

Візіт нямецкай дэлегацыі

         На працягу чатырох дзён (з 15 па 18 сакавіка) Касцюковіцкі раён прымаў нямецкую дэлегацыю ў колькасці 11 чалавек на чале са старшынёй грамадскай арганізацыі “Круг сяброў Касцюковічы - Дытцэнбах” Кольмар Людзвіг – Дзітмар – Георг. Мэта візіту: абмеркаванне вынікаў супрацоўніцтва і перспектыў далейшага развіцця, супрацоўніцтва гарадоў-пабрацімаў, наведванне ўстаноў адукацыі, культуры раёна. Нашу школу нямецкія госці наведалі 17 сакавіка. Перад імі з прывітальным словам выступіла дырэктар школы Лістраценка С. У. Падчас візіту была зроблена аглядавая экскурсія па школе, паказана народнае свята “Бульба”, падрыхтаванае навучэнцамі 5 – 7 класаў. Удзельнікі свята спявалі народныя песні, танцавалі, расказвалі шмат цікавага аб значэнні бульбы ў жыцці беларусаў, пра стравы з бульбы і інш., праводзілі забаўляльныя гульні, у якіх паўдзельнічалі і прадстаўнікі нямецкай дэлегацыі. Было вельмі цікава, і гасцям у нас спадабалася. У канцы сустрэчы ўстанове адукацыі была аказана спонсарская дапамога ў выглядзе грошай для набыцця спартыўнага інвентару. Вялікі дзякуй нашым гасцям! 

Ах! Субота, субота!

         Суботні дзень (19.03.2016 года) ва ўстанове адукацыі  быў прысвечаны адзінай тэме “Мая Радзіма - Беларусь”. У рамках шостага школьнага дня былі праведзены выхаваўчыя мерапрыемствы патрыятычнай накіраванасці: турнір знаўцаў гісторыі і права (адказныя – настаўнікі Ткачова В. І., Кабанцова С. П.), гульня – падарожжа “Мая Радзіма – Беларусь” (адказныя – настаўнікі Сікорская Н. А., Кубракова Н. М.). Удзельнікі гульні (навучэнцы 1-7 класаў) падарожнічалі па станцыях “Букварная”, “Кляновая”, “Васільковая”, “Белакрылая”, адказваючы на пытанні, якія правяралі веды вучняў пра Беларусь. Пераможцамі мерапрыемства сталі Стральцоў Улад (7 клас), Ісаеў Улад (6 клас), Крушкін Максім (6 клас). Малайцы!

Акрамя гэтага, у суботні дзень прайшла акцыя “Здаровая кніга”, падчас якой навучэнцы рамантавалі бібліятэчныя кнігі і свае падручнікі.

Педагог сацыяльны Лявонава Т. М.  правяла з навучэнцамі прафілактычнае мерапрыемства “Жыццё без тытуню”, падчас якога вучні даведаліся аб шкодзе курэння. Быў праведзены таксама аўтатрэнінг “Усё ў тваіх руках”. У канцы мерапрыемства ўдзельнікам былі раздадзены лістоўкі аб шкодзе курэння.

Як заўсёды, у суботу была арганізавана работа камп’ютарнага класа і спартыўнай залы, працавалі гурткі, спартыўныя секцыі. Навучэнцы з карысцю правялі шосты школьны дзень. 


Просмотреть в фотогалерее:    Весна-2016

Разделы сайта