Кантрольная тэставая работа
па беларускай мове для навучэнцаў 9 класа
Варыянт I
- Адзначце від складанага сказа, у якім граматычныя часткі звязаны без злучнікаў і злучальных слоў:
1) складаназалежны;
2) складаназлучаны;
3) бяззлучнікавы;
4) няпоўны;
5) аднасастаўны.
- Адзначце злучнікі, якія могуць з’яўляцца сродкамі сувязі частак складаназлучанага сказа:
1) аднак;
2) бо;
3) ды;
4) ці то – ці то;
5) калі – то.
- Адзначце пытанні, на якія адказваюць даданыя акалічнасныя часткі меры і ступені:
1) які?
2) як многа?
3) як доўга?
4) у якой ступені?
5) якім чынам?
- Адзначце складаназлучаныя сказы са спалучальнымі сэнсавымі адносінамі:
1) На пагорку стаіць і яшчэ дрэмле вятрак, але, здаецца, ён ужо сіліцца ўзмахнуць паднятымі крыламі (Я. Скрыган).
2) Стаяў калісь тут бор стары, і жыў лясун у тым бары (М. Багдановіч).
3) То ціха, то рэзкі вецер (В. Вольскі).
4) Максім прысеў каля сабакі, а ён паглядзеў на хлопчыка сумнымі вачыма, выцягнуў шыю і лізнуў у твар (А. Якімовіч).
5) Хата нейкі час расчынена, і холад лянівым белым мядзведзем коціцца па падлозе (А. Кудравец).
- Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі:
1) На кухні засвісцеў чайнік і мы перапынілі нашу размову (А. Бадак).
2) Вясной тут прытарна пахла чаромхавым цветам, і аж заходзіліся салаўі (А. Кудравец).
3) У канцы чэрвеня прайшлі шчодрыя летнія дажджы, а потым зноў наладзілася надвор’е (Я Колас).
4) Я не мог напісаць аб усім і ўсіх, і хай яны мне прабачаць (У.Караткевіч).
5) Вада сцякла ў нізкія месцы і стаяла там, і ў ёй адлюстравалася хмарыстае неба (К. Чорны).
- Адзначце прыказкі, якія па структуры адпавядаюць складаназалежным сказам:
1) Куды вецер вее, туды голле гнецца.
2) Надышоў пост – падагне і сабака хвост, бо ўжо косткі не абгрызе.
3) Прыйшла талака – лі па кубку малака.
4) Не вялікая бяда, што без рыбы серада.
5) Раскажаш пра вераб’я, а перакажуць пра жураўля.
- Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка знаходзіцца ў сярэдзіне галоўнай:
1) Таму, хто даў такія назвы пасёлкам, варта было і прэмію прысудзіць (Ф. Янкоўскі).
2) Аднойчы я заплыла далёка-далёка, у зацішны куток возера, дзе ярка цвілі белыя лілеі (М. Зарэмба).
3) Таго, што было, не вернеш, не пераробіш (Б. Сачанка).
4) Вучні, якія былі ўжо ў школе, здзіўлена паглядалі то на Міхаську, то на яго маці (А. Якімовіч).
5) Калі ўважліва прыгледзецца, на абодвух баках птушынай дзюбы можна ўбачыць ноздры (А. Бадак).
- Адзначце складаназалежныя сказы, часткі якіх звязаны пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў:
1) Вера заўважала, што маці з гадамі рабілася ўсё больш набожнай (Г.Марчук).
2) На агародзе, дзе быў адведзены ўчастак пад новы дом, ляжалі кучы цэглы і пяску (Д. Слаўковіч).
3) Каб нешта знайсці пачытаць, трэба было ехаць у раённы цэнтр (Б.Сачанка).
4) Непадалёк ад Нарачы хаваецца ў густых лясах купка азёр, якія называюць Блакітнымі (Н. Кісялёва).
5) Асабліва прыгожа было, калі з двара свяціла ў хатку сонца (Я.Брыль).
- Адзначце складаназалежныя сказы з даданымі параўнальнымі часткамі:
1) Цьмяная смуга засцілае нізіну, нібы нейкі вялізны цень паўзе па адхонах (Т. Хадкевіч).
2) Сцяпан любіў глядзець на поле ўлетку, калі яно стаіць у калоссі (А.Жук).
3) Росы бываюць раніцаю такія халодныя, што аж дубеюць босыя ногі пастушкоў (М. Лынькоў).
4) Потым зноў і зноў пачуўся гучны трэск, як быццам нехта прадзіраўся праз зараснік (Р. Баравікова).
5) Перад грэбляй з вады вытыркаліся тры стажкі, нібы копы сена (Я.Маўр).
- Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску:
1) І вось тут баба Прося ўпершыню задаволена ўсміхнулася, калі ўбачыла __ як у яе ўнучкі спрытна ходзяць рукі, месячы цеста (Г.Марчук).
2) Каб хлопчык трохі падцягнуўся __ настаўніца параіла часцей пісаць дыктанты дома (В. Ткачоў).
3) А вы чулі, што __ калі хто наглядзіцца ў азёрную ваду і памыецца ёю, дык прыгажэйшым становіцца? (Г. Ланеўскі).
4) Ад бярозы, што пад ветрам раз-пораз прыпадала да акна __ адарваўся і прыліп жоўты лісток… (Г. Багданава).
5) Калі сціхаюць самалёты, чуваць, як клепяць у вёсцы косы, бразгаюць у некага ля студні вёдры __ і кудахчуць на ўсё горла куры (І. Пташнікаў).
- Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі:
1) Якія ў вас дзверы нізкія – чуць шыю не звярнуў (А. Кудравец).
2) Я чысціў рыбу, Руслан абіраў бульбу, Валодзька збіраў галлё для кастра, дапамагаў ва ўсім (М. Пазнякоў).
3) Расплюшчыла Натка вочы, глядзіць – сонейка ў пакоі (І. Сіняўскі).
4) Радасна віталі новы дзень птушкі – звінелі ў вышыні жаваранкі, мітусіліся каля шпакоўніц у садах і над стрэхамі шпакі… (І.Шамякін).
5) Уздыхнуў Алёшка: давядзецца стрыгчыся (Д. Слаўковіч).
- Адзначце складаныя сказы з бяззлучнікавай і падпарадкавальнай сувяззю частак:
1) Я нават узрадаваўся: ёсць магчымасць прайсці па знаёмых мясцінах, пабыць сам-насам з прыродай, якая памятае цябе яшчэ малечай (М. Пазнякоў).
2) Ляжыць гэты белы камень тут з незапамятных часоў, і старыя кажуць, што ад яго і назва вёскі пайшла – Белая (А. Васілевіч).
3) Падвал, у якім размяшчаўся штаб брыгады, быў надзвычай прасторны, з нізкай, літай з бетону столлю, якую надзейна, строга па адной лініі падпіралі масіўныя квадратныя калоны… (А.Шашкоў).
4) У калідоры стаяў мігатлівы паўзмрок: закаханыя парачкі, якія занялі падаконнікі і зацішныя куточкі на лесвіцы, загадзя паклапаціліся аб эканоміі электрычнага святла (М. Зарэмба).
5) Дзень выдаўся пагодлівы, сонечнае святло праз вокны з вітражамі напаўняла залу плямамі ўсіх колераў вясёлкі, а пад столлю ў святле, адбітым ад чырвонай мэблі і залацістага паркету, вітражным шклом у чырвона-залацістай гаме казачна гарэлі плафоны (В. Карамазаў).
- Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі:
1) Перад тым як сесці за стол, Міканор запрасіў і Васіля, але той адмовіўся (І. Мележ).
2) Мерна ўздрыгваў вагон, прыглушана гудзелі колы ды ў такт вагону хісталіся палахлівыя цені ад лаў, ад паліц, ад здранцвелых людзей, што спалі, храплі (М. Лынькоў).
3) Стомлена апусціліся моцныя спрацаваныя рукі, а пальцы, што цэлы дзень трымалі рукаяткі сахі яшчэ ніяк не могуць разагнуцца (Я. Сахута).
4) У гаспадарчых будынках глыбока ўздыхалі і варочаліся валы і час ад часу ржаў конь, якога нашы салдаты пакінулі ў час наступлення: ён тады быў паранены і вельмі слабы (В. Казько).
5) Памятаю, што, хоць і стаяў яшчэ люты, той дзень выдаўся на дзіва цёплы, адліжны, дзе-нідзе нават капала са стрэх (Б. Сачанка).
Кантрольная тэставая работа
па беларускай мове для навучэнцаў 9 класа
Варыянт II
- Адзначце від складанага сказа, у якім граматычныя часткі звязаны пры дапамозе злучальных злучнікаў:
1) складаназалежны;
2) складаназлучаны;
3) бяззлучнікавы;
4) ускладнены;
5) двухсастаўны.
- Адзначце злучнікі, якія могуць з’яўляцца сродкамі сувязі частак складаназалежнага сказа:
1) затое;
2) каб;
3) быццам;
4) як – так;
5) не то – не то.
- Адзначце пытанні, на якія адказваюць даданыя акалічнасныя часткі спосабу дзеяння:
1) як?
2) якая?
3) пры якой умове?
4) з якой мэтай?
5) якім чынам?
- Адзначце прыказкі, якія па структуры адпавядаюць складаназлучаным сказам:
1) Фурман добры, але коні не вязуць.
2) Гультай за работу – мазоль за руку.
3) Скажы кумцы па сакрэту, а кума ўсяму свету.
4) Зямля – талерка: што пакладзеш, тое і возьмеш.
5) Калі бацька рыбак, то і дзеткі ў ваду глядзяць.
- Адзначце складаназлучаныя сказы з супраціўнымі сэнсавымі адносінамі:
1) Я паціху ішоў міма, а хлопчык, нібы той сланечнік, паварочваў следам за мной свой круглы тварык (Я. Маўр).
2) Ад лютай летняй спёкі гарыць сухі пясок, і пачарнеў далёкі нахмураны лясок (П. Глебка).
3) Ці жаўрук звінеў у небе, ці свістаў на ліпе шпак (Ц. Гартны).
4) Над хвалямі змагалася з ветрам адзінокая чайка, але вось і яна знікла кудысьці (В. Вольскі).
5) Саша пачырванела, і сэрца яе ўраз напоўнілася пяшчотай да гэтай добрай жанчыны (І. Шамякін).
- Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі:
1) Усе хваляць салаўя за голас, а самога артыста бачыў далёка не кожны (А. Бадак).
2) Беларускія вадаёмы з чыстай празрыстай вадой, багатыя рыбай, спадабаліся норкам, і цяпер іх можна сустрэць у многіх раёнах рэспублікі (Б. Яфрэмаў).
3) На прыпынках амаль ніхто не выходзіў, і ніхто не заходзіў (Б.Пятровіч).
4) Каля самага берага, праўда, было гразка але праз метры два дно цвярдзела і, здавалася, пахруствала пад нагамі (В. Коўтун).
5) Возьмеш у рукі такі каменьчык – і пальцы фарбуюцца ў рыжы колер (І. Грамовіч).
- Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка знаходзіцца пасля галоўнай:
1) Лес, што акружаў леснічоўку, набыў таямніча-злавесны выгляд (І.Шамякін).
2) Настаўніца жыве ў адным толькі пакойчыку, акуратна і чысценька прыбраным, як умее прыбраць дзявочая рука (Я. Колас).
3) І хоць дзень быў шэры, сумны, на душы ў Дубровы трохі пасвятлела (І. Капыловіч).
4) Калі Аўдзею споўнілася шэсцьдзясят гадоў, яго ўрачыста праводзілі на пенсію (М. Вяршынін).
5) Канфлікт выбухнуў, калі мы селі есці (А. Карпюк).
- Адзначце складаназалежныя сказы, часткі якіх звязаны пры дапамозе злучальных слоў:
1) Даніла лічыў сваю жонку адзінай разумніцай на ўсю ваколіцу, бо яна яго добра разумела (З. Бядуля).
2) Не пералічыць усёй разнастайнасці горных парод, з якіх складзена наша планета Зямля (У. Бардон).
3) У пятым класе мае аднакласнікі даведаліся, што я пішу вершы (В.Шніп).
4) Вера загадзя збочыла да бярозак, што дружным гуртам падступіліся да дарогі, спынілася… (М. Зарэмба).
5) Не памятаю я такога дня, каб дзед вяртаўся з Гарыні без рыбы (Г.Марчук).
- Адзначце складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі ўступальнымі часткамі:
1) Снег быў пругкі і хрусцеў задушаным стогнам пад кожным крокам, хоць Салавей стараўся ступаць асцярожна і нячутна (З.Бядуля).
2) Ах, як хацелася пабачыць поезд, пра які расказвалі столькі цудаў! (І. Шамякін).
3) Для таго каб прывабіць птушак, трэба стварыць спрыяльныя ўмовы для іх жыцця (Б. Яфрэмаў).
4) Дарогі пачыналі прасыхаць, хоць у паветры вісеў мяккі, па-вясноваму сыры туман (А. Мрый).
5) Іра і свіней пасвіла, і двор падмятала, і мыла падлогу, і Юрку карміла, калі яны толькі ўдваіх былі дома (Я. Брыль).
- Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску:
1) Каб не быць заўважанымі нямецкімі часавымі __ Міколка з рабочымі прабіраўся каля вагонаў, хаваючыся ў іх доўгім цені (М.Лынькоў).
2) Вераніка ўскочыла, прабіла талон, села на пустое месца і __ калі аўтобус крануўся, пачала разглядаць у акно дамы (Я. Хвалей).
3) Асабліва падабаўся нам выкладчык замежнай літаратуры, які насіў вусы і клінападобную бародку __ і які любіў усё супастаўляць, параўноўваць… (Б. Сачанка).
4) Я вельмі ганарыўся незвычайным суседам __ хоць і адчуваў, што яму не надта падабаецца тое, што ў вёсцы паявіўся яшчэ адзін сякі-такі музыка (А. Кулакоўскі).
5) Мая мама кажа, што __ калі пачынаюць сніцца сваякі-нябожчыкі, гэта яны хочуць, каб пра іх згадалі такім чынам (Р. Баравікова).
- Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі:
1) Дождж ідзе праменісты і дробны, пахнуць мятай мокрыя лугі (П.Панчанка).
2) У будынку тэатра панавала паўцемра – рэдка-рэдка дзе бясконцыя калідоры асвятляліся свечкамі ў жырандолях (У. Караткевіч).
3) Скрозь было чыста, дагледжана і цемнавата: вокны знадворку напалову затулялі галіны старых зазелянелых дрэваў (В. Быкаў).
4) Праз гадзіну вецер сціх – гром змоўк, маланкі перасталі разрываць цёмнае неба (В. Вольскі).
5) Аўтобус страсяне – абарвуцца думкі (В. Адамчык).
- Адзначце складаныя сказы з бяззлучнікавай і злучальнай сувяззю частак:
1) Цёмныя ночы тояць нейкі ўрачысты спакой, і неба ніжэй нахіляецца да зямлі, каб падслухаць яе адвечную скаргу (Я.Колас).
2) Над лугам пырхалі лёгкія матылькі, гулі пчолы, выцалоўваючы званочкі кветак, а ў сонечным пераліве заліваліся радасцю жаваранкі (А. Камароўскі).
3) Ціха было, непрывычна, не шумела галькаю хваля, і недзе далёка, за санаторыем, абзываўся горад сігналамі машын, гулам матораў (А. Жук).
4) Маці спачатку засмяялася ад нечаканасці, а потым на твары яе з’явіўся неспакой, сінявата-шэрыя, стомленыя вочы трывожна ўставіліся на дзяўчынку (А. Кулакоўскі).
5) Рэзка і пранізліва празвінеў званок, вучні ўздрыгнулі ад нечаканасці, але не кінуліся з класа, наадварот, уражаныя пачутым, сцішыліся (А. Наварыч).
- Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі:
1) Нечакана з цёмнага неба пайшоў дождж, наляцеў густы вільготны вецер і Вера надумала вярнуцца, але самалюбства прызнанай у вёсцы рыбачкі клікала наперад (В. Коўтун).
2) Можа, з гадзіну цягнулася навальніца і ішоў такі праліўны дождж, што, здавалася, мог заліць любы пажар (Я. Маўр).
3) У гэты момант дзяўчынка падкінула ўгору тое, што трымала ў руках і ў паветры паплылі тры зялёныя шары (В. Хомчанка).
4) На дварэ гуляе мяцеліца, а ў мяне ў пакоі восенню пахне: на стале, у тонкай крыштальнай вазачцы, лісце (Р. Ігнаценка).
5) Мірон уважліва паглядзеў на свайго таварыша і толькі цяпер заўважыў, як той змяніўся за гэты час: не толькі шчокі, але і нос, і рот, і нават вочы здаваліся не тымі (Я. Маўр).
раскрыть » / « свернуть