Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.11.2015

“Мой выбар – не курыць”

    У рамках месячніка "За безопасность-вместе" 4 лістапада ў школе адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход на тэму “Бяспека дзіцяці – агульны клопат”. Быў запрошаны намеснік начальніка РАНС Свістуноў М.М. Ён выступіў перад прысутнымі і паведаміў, што з пачаткам ацяпляльнага сезона ў краіне павялічылася колькасць пажараў. Асноўнай прычынай пажараў з’яўляецца невыкананне правілаў пажарнай бяспекі ў быту. У агні гінуць дарослыя і дзеці. І наша задача – прадухіліць гэта. Міхаіл Мікалаевіч звярнуўся да бацькоў з рэкамендацыямі аб правілах бяспечных паводзін для прадухілення пажараў, якія павінен ведаць і выконваць кожны. Прысутным было прапанавана прагледзець відэафільм “Паводзіны пры пажары”. Эпізоды фільма наглядна праілюстравалі, да чаго можа прывесці неасцярожнае абыходжанне з агнём, няправільная эксплуатацыя электрапрыбораў, што трэба рабіць у выпадку пажару.


    14 лістапада для навучэнцаў 6 – 10 класаў была праведзена дзелавая гульня “Мой выбар – не курыць” з мэтай пашырыць веды школьнікаў аб шкодным уздзеянні тытуню на арганізм чалавека. Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення тытуню, атрыманыя веды  замацавалі  падчас адказаў на пытанні тэматычнай віктарыны. Напрыканцы мерапрыемчтва былі падведзены вынікі конкурсу малюнкаў і плакатаў на дадзеную тэму, які праводзіўся на працягу тыдня педагогам-арганізатарам Кубраковай Н. М. 


Просмотреть в фотогалерее:     Осень золотая


Разделы сайта