Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.09.2022

Як ты дорага мне, мая родная мова

У перыяд з 19 па 23 верасня 2022 года ў ДУА “Беладубраўская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” прайшоў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.

На працягу тыдня з навучэнцамі школы праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы: марафон “Мова родная – мова модная” (выкананне беларускіх песень), квэст-гульня “Фальклор, фальклор – душа народа”, конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”, віктарына “Скарбы роднай мовы”, прэзентацыя віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове” і інш.

У рамках Тыдня роднай мовы ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры была арганізавана выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся”, аформлены стэнд “Іх нарадзіла наша зямля…”, прысвечаны пісьменнікам-землякам, а таксама былі праведзены экскурсіі па памятных мясцінах аграгарадка Белая Дуброва і ў этнаграфічны куток “Спадчына” – “Аб родным краі роднай мовай”.

22.09.2022 года адбылася сустрэча навучэнцаў школы з пісьменніцай-зямлячкай Грышчанка Т. І. Таццяна Ільінічна пазнаёміла дзяцей са сваёй літаратурнай творчасцю: чытала свае вершы і апавяданні на беларускай мове.

На працягу ўсяго тыдня дзейнічала акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”.

Праведзеныя мерапрыемствы спрыялі папулярызацыі беларускай мовы сярод дзяцей і падлеткаў, захаванню гістарычнай памяці, фарміраванню павагі да мінулага нашага народа, выхаванню грамадзянскасці і патрыятызму.

Шануйце і беражыце родную мову!

Разделы сайта