Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.09.2021

Святло роднага слова

         04 верасня 2021 года ў ДУА “Беладубраўская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” прайшла літаратурная гасцёўня “Святло роднага слова”, прысвечаная Дню беларускага пісьменства. Асноўная мэта мерапрыемства – фарміраванне грамадзянска-патрыятычных, духоўна-маральных якасцей у навучэнцаў, выхаванне пачуцця гонару за краіну, павагі да роднага слова.

         Падчас літаратурнай гасцёўні вучні пазнаёміліся з гісторыяй свята, жыццяпісам  і творчасцю беларускіх пісьменнікаў – нашых землякоў: А. Куляшова,  І. Чыгрынава, А. Русецкага, Л. Левановіча.

         У ходзе мерапрыемства асаблівая ўвага была звернута на жыццёвы і творчы шлях беларускага пісьменніка Леаніда Кірэевіча Левановіча, ураджэнца вёскі Клеявічы, які быў добрым сябрам Беладубраўскай школы, не адзін раз бываў тут у гасцях, вёў з навучэнцамі перапіску, дасылаў школе свае кнігі.

         Падчас літаратурнай гасцёўні вучні чыталі творы пісьменнікаў-землякоў, абмяркоўвалі іх, гучала музыка.

         Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы праверылі свае веды, выканаўшы літаратурную віктарыну.

Разделы сайта