Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

29.03.2021

КАПЛІЦА Ў ГОНАР РАСТВА ПРАСВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

  Сярод славутасцей аграгарадка Белая Дуброва асобае месца займае капліца ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы, якая ўтульна размяшчаецца ў цэнры вуліцы Першамайская.

  У сераду, 24 сакавіка, з мэтай далучэння навучэнцаў да культурна-пазнавальнай і даследчай дзейнасці, накіраванай на атрыманне ведаў аб гісторыка-культурных славутасцях Белай Дубровы, фарміравання  грамадзянскасці і патрыятызму, захавання гістарычнай памяці аб малой радзіме ўдзельнікі праекта, навучэнцы 8 – 11 класаў, разам з настаўнікамі наведалі славутую мясціну.
   Затым адбылася сустрэча са старажылай аграгарадка Патапенкай Вялянцінай Васільеўнай. Карэнная жыхарка вёскі расказала вучням, што ў 2016 годзе па ініцыятыве братоў Юрковых, ураджэнцаў Белай Дубровы, была пабудавана капліца ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы якраз на тым самым месцы, дзе калісьці стаяла праваслаўная царква Раства-Багародзіцкая, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны была разбурана.
Вось так у Белай Дуброве з’явіўся астравок духоўнасці, які стаў візітнай карткай аграгарадка. Нераўнадушныя людзі прысвячаюць гэтай славутасці свае творы. Вось адзін з іх:

У Прыбяседдзі Радзімы прасторы
Бесядзь стужкай малюе ўзоры …
Тры браты каля Белай Дубровы
На гары будавалі храм новы. 

Будавалі на тым самым месцы,
Дзе калісьці стаяў храм ранейшы,
 будавалі дарогу да Бога,
Шлях ад роднага і да святога … 

Шмат дарог вядуць сэрца да веры,
Новы храм адчыніў людзям дзверы.
Храм драўляны ў Белай Дуброве
Тры браты збудавалі Юрковы …

(Кацярына Елісеенка)

Разделы сайта