Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.02.2021

Міжнародны дзень роднай мовы

        21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта добрая нагода задумацца жыхарам Беларусі аб лёсе беларускай мовы. 

   Не абмінула свята і нашу ўстанову адукацыі. З мэтай патрыятычнага выхавання навучэнцаў, прывіцця ім пачуцця пашаны да роднай мовы ў перыяд з 15 па 20 лютага 2021 года ў ДУА “Беладубраўская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” прайшоў тэматычны тыдзень, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. У фае школы  быў аформлены тэматычны стэнд з цікавымі і карыснымі звесткамі пра родную мову.

   У рамках тыдня былі праведзены разнастайныя мерапрыемствы: інфармацыйныя гадзіны “Святло роднага слова”, конкурс выразнага чытання вершаў “Родная мова! Цудоўная мова!” і інш. 

   18 лютага 14 навучэнцаў нашай школы з 3-11 класаў прынялі ўдзел у Міжнароднай гульні-конкурсе па беларускай мове і літаратуры “Буслік”. На працягу  тэматычнага тыдня дзейнічала агульнашкольная акцыя “Размаўляем па-беларуску!”, у якой удзельнічалі і навучэнцы, і педагогі школы. Акцыя не выклікала асаблівых цяжкасцей, таму што наша ўстанова адукацыі з беларускай мовай навучання.

   Падчас тэматычнага тыдня была праведзена літаратурная гасцёўня “Ёсць у паэта свой аблог цалінны…”, прымеркаваная памяці нашага славутага земляка, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, дзень нараджэння якога адзначаўся якраз 6 лютага. Навучэнцы ўспомнілі асноўныя звесткі з жыцця і творчасці паэта, спыніліся на малавядомых фактах яго біяграфіі. У час гасцёўні дэкламаваліся вершы знакамітага земляка, гучала музыка…

   На памяць аб свяце засталіся шматлікія фотаздымкі. Шануйце і беражыце родную мову! Яна шмат не патрабуе: у кожнага чалавека павінен быць абавязак любіць і зберагаць родную мову, абараняць яе. 

Разделы сайта