Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.09.2020

Шануйце і беражыце роднае слова!

6 верасня, Рэспубліка Беларусь будзе святкаваць Дзень беларускага пісьменства. Свята пройдзе ў горадзе Бялынічы Магілёўскай вобласці.

           Дзень беларускага пісьменства традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю верасня ў гістарычных і культурных цэнтрах нашай краіны, непарыўна звязаных з жыццём знакамітых дзеячаў Беларусі розных часоў.

           Першы Дзень беларускага пісьменства адбыўся ў 1994 годзе ў Полацку, на радзіме Францыска Скарыны – беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, філосафа-гуманіста, пісьменніка. У розныя гады свята адзначалася ў Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім і іншых гарадах – культурных цэнтрах Беларусі. У 2017 годзе сталіцай свята, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, зноў стаў старажытны Полацк.

           Свята дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, удзельнікамі працэсу напісання кніг, выдання газет і часопісаў.

           За час свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны.

           З нагоды маючага адбыцца свята 5 верасня ў нашай школе сумесна з Беладубраўскай сельскай бібліятэкай была праведзена літаратурная гасцёўня “Толькі слову жыццё дадзена…”, асноўная мэта якой – фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, выхаванне пачуцця гонару за краіну, павагі да роднага слова.

           У межах мерапрыемства з навучэнцамі 5-9 класаў была праведзена віктарына “Я люблю Беларусь!”. Віктарына складалася з пяці тураў: “Беларусь літаратурная”, “Беларусь гістарычная”, “Беларусь культурная”, “Беларусь геаграфічная”, “Беларусь спартыўная”. Вучні вельмі актыўна адказвалі на пытанні і тым самым паказалі дастаткова высокі ўзровень ведаў пра родную Беларусь, беларускае пісьменства.

           Шануйце і беражыце роднае слова!

Разделы сайта