Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

08.02.2014

К столетнему юбилею

    Праздник в честь столетнего юбилея со дня рождения Аркадия Кулешова. Конкурсы, мероприятия и многое другое, посвящённое этому празднику...


Да 100-гадовага юбілею

    Народнаму паэту Беларусі Аркадзю Куляшову ў лютым 2014 года спаўняецца 100 год з дня нараджэння. Гэта значная падзея для нашых землякоў.

    Нарадзіўся паэт у суседняй вёсцы Самацэвічы, якая была адселена ў сувязі з Чарнобыльскай аварыяй. Жыхары вескі пераселены ў паселак Новыя Саматэвічы. Тут, у памяшканні Новасаматэвіцкай школы, працуе літаратурны музей Аркадзя Куляшова. Менавіта сюды ў лютым месяцы запланавана экскурсія для навучэнцаў 9-11 класаў з нагоды юбілею паэта.

    Увогуле, у нашай школе ідзе актыўная падрыхтоўка да святкавання 100-гадовага юбілею народнага паэта Беларусі, нашага земляка Аркадзя Куляшова. На першым паверсе ўстановы аформлены стэнд «Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі А. Куляшова», на якім размешчаны цікавыя звесткі з жыцця і творчасці паэта, фотаздымкі, а таксама іншая інфармацыя пра паэта са старонак раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны». У школьнай бібліятэцы распачалася выстава кніг Куляшова пад агульнай назвай «Роздум над паэзіяй А. Куляшова».

    У рамках святкавання 100-гадовага юбілею класнымі кіраўнікамі 1-11 класаў, настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры запланаваны літаратурныя гадзіны, пазакласныя мерапрыемствы, накіраваныя на знаёмства навучэнцаў з жыццёвым і творчым шляхам нашага вядомага земляка.

    Дарэчы, настаўнікі нашай школы прымалі ўдзел у конкурсе метадычных распрацовак урокаў беларускай мовы і літаратуры па жыцці і творчасці Аркадзя Куляшова.

Загрузка... Загрузка...


Працяг работы з нагоды святкавання юбілею

    У нашай школе працягваецца работа з нагоды святкавання 100 – гадовага юбілею народнага паэта Беларусі, нашага земляка Аркадзя Куляшова.

    У студзені прайшлі конкурс вучнёўскіх сачыненняў «Слаўны сын зямлі беларускай», а таксама конкурс вучнёўскіх малюнкаў «Мая Бесядзь».

    5 лютага 2014 года была арганізавана экскурсія для вучняў у літаратурны музей Аркадзя Куляшова (аграгарадок Новыя Саматэвічы), падчас якой навучэнцы пазнаёміліся з багатым матэрыялам аб родзічах, жыцці паэта, яго земляках і блізкіх яму людзях, сябрах і каханай. З цікавасцю слухалі вучні пра малавядомыя факты з жыцця паэта і разглядалі яго асабістыя рэчы. Экскурсія пакінула ў навучэнцаў незабыўныя ўражанні, тым больш што многія са школьнікаў наведалі музей упершыню.

    У сувязі з гэтым выказваем шчырыя словы падзякі адміністрацыі ДУА «Новасаматэвіцкая сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна» і, у прыватнасці, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры, загадчыцы літаратурнага музея Лабынцавай Наталлі Міхайлаўне за вельмі цікавую і змястоўную экскурсію «Сцяжынамі жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова».

    Навучэнцы 6-11 класаў шостага лютага паглядзелі і абмеркавалі фільм «И кружится планета Кулешова…».

    А 7 лютага 2014 года настаўнікі і вучні нашай школы прымуць удзел у літаратурна – музычнай вечарыне «Паслаў мне лёс блакітную раку», прысвечанай 100 – годдзю з дня нараджэння славутага земляка (МКЦ «Юнацтва»).

    Менавіта праз правядзенне такіх мерапрыемстваў настаўнікі школы імкнуцца выхоўваць у навучэнцаў цікавасць да твораў Аркадзя Куляшова, пачуццё павагі да асобы знакамітага паэта.

    Мы подготови для вас небольшое слайд-шоу и план проведения мероприятий.

Просмотреть...


Заходите на наш сайт 2009-2014


Белодубровская СШ


Разделы сайта