Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.12.2014

Скоро зимние каникулы

    План мероприятий и расписание работы школы на зимние каникулы, 80-летие со дня рождения народного поэта Ивана Чигринова и многое другое...


Да 80-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі,
нашага земляка, Івана Гаўрылавіча Чыгрынава
Загрузка...     Багатая Касцюковіцкая зямля на таленавітых паэтаў і пісьменнікаў, якія добра вядомы не толькі ў нас, на Беларусі, але і далёка за яе межамі (Аркадзь Куляшоў, Іван Чыгрынаў, Алесь Пісьмянкоў, Васіль Хомчанка, Леанід Левановіч…). Здаецца, толькі нядаўна мы адзначалі 100-гадовы юбілей Аркадзя Куляшова, і вось ужо прыйшоў час 80-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Гаўрылавіча Чыгрынава - 21 снежня 2014 года.

    Нам вельмі прыемна, што Іван Чыгрынаў – наш зямляк, таму што нарадзіўся будучы пісьменнік у суседняй вёсцы Вялікі Бор. На жаль, гэтай вёскі ўжо няма: яе жыхары былі пераселены ў іншыя мястэчкі ў сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС. Аднак, нягледзячы на гэта, вёску Вялікі Бор ведаюць як малую радзіму Івана Чыгрынава аматары яго творчасці, у якой пісьменнік увекавечыў яе назву. Мы ганарымся тым, што Цэнтральная раённая бібліятэка носіць імя нашага знакамітага земляка.

    Іван Чыгрынаў належыць да таго пакалення беларускіх пісьменнікаў, дзяцінства якіх было абпалена вайной. Магчыма, таму ў яго творчасці тэма Вялікай Айчыннай вайны стала асноўнай. Перажытае ў гады ваеннага ліхалецця было таленавіта адлюстравана пісьменнікам у апавяданнях «Бульба», «За сто кіламетраў на абед», «Ішоў на вайну чалавек», «У ціхім тумане» і іншых, а таксама раманах «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы», «Вяртанне да віны», «Не ўсе мы згінем». Апошнія з пералічаных уяўляюць сабой пенталогію. Дарэчы, паводле трох раманаў у 1991 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» рэжысёр І. Дабралюбаў зняў шматсерыйны тэлевізійны фільм «Плач перапёлкі».

    Іван Чыгрынаў напісаў шмат твораў аб вайне. Мы лічым, што ўсе яны аб’яднаны памяццю сэрца, моцным жаданнем уваскрэсіць бессмяротныя подзвігі салдат і партызан, паказаць мірных жыхароў у час вайны. Кнігі пра вайну можна лічыць своеасаблівым помнікам загінуўшым. Яны вучаць нас мужнасці, бясстрашнасці, шчырай адданасці Айчыне, змаганню за мір і справядлівасць на ўсёй планеце. Помніць пра вайну, пра яе ахвяры, пра тых, хто змагаўся за мір, - гэта абавязак усіх, хто жыве сёння.

    У рамках святкавання 80-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава ў нашай школе праводзіцца пэўная работа. Прайшоў конкурс творчых работ па творчасці пісьменніка сярод навучэнцаў старэйшых класаў. Лепшым было прызнана сачыненне навучэнца 9 класа Бандарэнкі Святаслава на тэму «Вялікая Айчынная вайна ў творах Івана Чыгрынава». Сачыненне вучня накіравана для ўдзелу ў раённым конкурсе творчых работ «З любоўю да роднага краю». Жадаем Святаславу поспехаў! Навучэнцы 11 класа падрыхтавалі газету «Іван Чыгрынаў». Запланавана правядзенне інфармацыйных гадзін, літаратурнай гасцёўні.

Другие новости
    29 і 30 лістапада прайшоў II этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, у якім прынялі актыўны ўдзел навучэнцы нашай школы. Па выніках праведзенай алімпіяды вызначыліся пераможцы. Так, вучаніца 11 класа Прымак Вераніка заняла другое месца і атрымала Дыплом II ступені адпаведна; навучэнец 9 класа Бандарэнка Святаслаў – трэцяе месца, і ўзнагароджаны Дыпломам III ступені адпаведна. Віншуем нашых навучэнцаў з перамогай! Яны з годнасцю абаранілі гонар нашай школы на раённым ўзроўні.
    Ва ўстанове адукацыі ўжо вядзецца актыўная падрыхтоўка да святкавання зімовых святаў. Аб’яўлены агляд – конкурс вучэбных кабінетаў на лепшае ўпрыгожванне да Новага года. Навучэнцы школы з вялікім захапленнем упрыгожваюць свае класы рознакаляровымі гірляндамі, сняжынкамі, працуе майстэрня Дзеда Мароза. У гэтыя дні праходзяць рэпетыцыі святочных мерапрыемстваў: навагодняга ранішніка для навучэнцаў 1 - 6 класаў і навагодняга балю для вучняў 7 – 11 класаў. Жадаем навучэнцам прыемна правесці свой час!


График работы
ГУО «Белодубровская средняя школа»
на зимних каникулах 2014/2015
(обновлено 23.12.2014)
Просмотреть...

План мероприятий в период зимних каникул
ГУО «Белодубровская средняя школа»
на 2014/2015 учебный год
(обновлено 23.12.2014)
Просмотреть...

График работы
службы СППС
на зимних каникулах 2014/2015
(обновлено 23.12.2014)
Просмотреть...

Заходите на наш сайт 2009-2014


Белодубровская СШ


Разделы сайта