Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2019

Дзень роднай мовы

        21 лютага адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Прапанавала абвясціць гэта свята невялікая азіяцкая краіна Бангладэш: там 21 лютага 1957 года, адстойваючы сваё права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў.

        У нашым рознагалосым свеце больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Менавіта для іх захавання ЮНЕСКА (Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі, культуры) і абвясціла дзень роднай мовы. Але для носьбітаў любой мовы гэта нагода яшчэ раз задумацца аб лёсе роднай мовы, на якой вымавілі першае слова.

        21 лютага – нагода задумацца і жыхарам Беларусі аб лёсе роднай мовы. Яна шмат не патрабуе: у кожнага чалавека павінен быць абавязак любіць і зберагаць родную мову, абараняць яе.

        Не абмінула свята і нашу ўстанову адукацыі.  У перыяд з 18 па 22 лютага 2019 года ў ДУА “Беладубраўская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” адбыўся тэматычны тыдзень, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. У фае школы настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры быў аформлены тэматычны стэнд у нацыянальным стылі “21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы” з цікавымі і карыснымі звесткамі пра родную мову. У рамках тыдня прайшлі разнастайныя мерапрыемствы: інфармацыйныя гадзіны “Святло роднага слова”, конкурс выразнага чытання вершаў пра родную мову, літаратурная гасцёўня “Даражыць пявучым гукам кожным…” і інш.  Закончыўся тэматычны тыдзень агульнашкольнай акцыяй “Размаўляем па-беларуску!”, у якой удзельнічалі і навучэнцы, і педагогі школы.

       Шануйце і беражыце родную мову! 


Просмотреть в фотогалерее:    2019 год

Разделы сайта