Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

29.12.2018

Віншуем з перамогай!

   Фіналістаў творчага конкурсу “А ў нашай хаце свята”, аўтараў лепшых сачыненняў, якія добра ведаюць традыцыі, побыт, кухню сваёй малой радзімы, сабраў НДЦ “Зубраня” з 5 па 22 снежня , дзе праходзіў збор актыва рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. “Літаратурная гасцёўня” рас­чы­ніла дзверы для юных жур­налістаў у зале для прэс-канферэнцый. Тут і адбылося самае цікавае — абарона конкурсных работ, якія былі надрукаваны на старонках газеты “ПЕРЕХОДНЫЙ ВОЗРАСТ”. Пачуць іх з вуснаў саміх рабят было вельмі цікава і кранальна. Кожны з іх даказаў сваю шчырую любоў да радзімы. І як ні складана было вызначаць пераможцаў сярод аўтараў 300 дасланых на конкурс работ, надышоў час назваць найлепшых і падарыць ім “хвіліны славы”.

    Вельмі ганарымся, што Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь дыпломам за першае месца ўзнагародзіла нашу вучаніцу 10 класа Прымакову Вольгу за яе работу “Гусіны фэст”, надрукаваную ў 39-тым нумары “ПВ”! Яна і ўпрыгожвае сёння вокладку “ПВ”.

   Летась дзяўчына ўдзельнічала ў здымках перадачы “Наперад у мінулае” для тэлеканала “Беларусь 3” і адчула вялікі гонар за сваю вёску, калі ўбачыла рэпартаж. А сёлетаперамагла ў конкурсе і вось што распавядае:

— Я пісала пра “Гусінае свята”, якое захавалася толькі ў маёй мясцовасці. Яго нашы продкі адзначалі ў сярэдзіне зімы, падлічваючы рэшткі назапашанага корму для хатняй жывёлы. Калі заставалася менш паловы, трэба было карміць скот больш ашчадна. А пры чым тут гусі? Мяцеліца на Апанаса, нагадваючы белы пух, нібыта варажыла, ці выведзецца багата гусянят. Таму галоўныя персанажы фэста, зразумела, гусі. Мая бабуля лічыць: такіх тлустых нідзе не знойдзеш! Прыязджайце ў госці, пабачце на свае вочы!

Віншуем цябе, Вольга, з першым ганаровым месцам!

ГЕРОИ "ПВ" (посмотреть)


Просмотреть в фотогалерее:    2018 год

Разделы сайта