Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.10.2014

Обо всём понемногу

    Дзень сталага чалавека, дзень настаўніка, бацькоўскі сход, свята «Багач», дэлегацыі з Аўстрыі і Германіі і іншыя навины кастрычніка...


Дзень сталага чалавека
    Пачатак качтрычніка выдаўся вельмі багаты на падзеі і на святы. Пачаўся месяц з цудоўнага свята, прысвечанага Дню сталага чалавека. Штогод навучэнцы школы прымаюць удзел у акцыі «Дапаможам ім жыць», наведваюць сталых людзей аграгарадка Белая Дуброва, віншуюць іх са святам і , калі ёсць неабходнасць, дапамагаюць у хатніх справах.

Загрузка... Загрузка...


Дзень настаўніка
    Трэццяга кастрычніка ў школе адбыўся канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка, у якім прынялі ўдзел навучэнцы школы, якія парадавалі усіх сваім выступленнем. На канцэрт былі запрошаны і настаўнікі-ветэраны: Волкава Н. Я., Маісеенка П.А., Мінчанка Г.У. і іншыя. Змястоўнай і цікавай атрымалася размова з імі.

Загрузка... Загрузка...


Бацькоўскі сход
    7 кастрычніка ў школе адбыўся ўсеагульны бацькоўскі сход, на тэму: «Школа і бацькі на ахаве здароўя дзіцяці». На бацькоўскім сходе прысутнічалі і госці: намеснік начальніка РАУС Пад’ялоўскі А.М., начальнік ІСН Касцюковіцкага РАУС Снытка В.П.; урач валеолаг ЦРБ г. Касцюковічы Емельяненка Т.В.

    Як зберагчы фізічнае і маральнае здароўе школьніка? Як абараніць яго ад нікацінавай, алкагольнай і нарказалежнасцей? Што такое СПАЙСы і які іх уплыў на здароўе чалавека? На гэтыя і многія іншыя пытанні атрымалі прысутныя вычарпальныя адказы.

Загрузка... Загрузка...


Школьныя навіны
    11 кастрычніка Касцюковіцкі раен, а таксама і наша школа сустракалі нямецкую дэлегацыю на чале з Дёрце Зідэнтопф, якой было прысвоена ганаровае званне пачэснага грамадзяніна Касцюковіч – горада-пабраціма Дытцэнбаха. Гасцей з гэтага горада мы ўжо сустракалі неаднаразова, атрымлівалі ад іх гуманітарную дапамогу для школы. І ў гэты раз таксама школьнікі атрымалі ў падарунак 8 пар канькоў, за што і вучні, і настаўнікі вельмі ўдзячны нашым сябрам. Загрузка...

    У суботні дзень 18 кастрычніка ў школе прайшоў канцэрт, прысвечаны Дню маці, на якім прысутнічалі не толькі мамы школьнікаў, але і іх бабулі. Прыемна ім было слухаць віншавальныя словы і добрыя пажаданні ў свой адрас. Радавалі прысутных добрыя песні, вершы, сцэнкі і танцы.

Загрузка... Загрузка... Загрузка...

    20 кастрычніка нашу школу наведалі інспектары ДАІ Касцюковіцкага РАУС, якія прывезлі ў падарунак вучням першага і другога класа флікеры. Так мы падтрымалі раённую акцыю «Стань больш бачным у цемры».

    Акрамя таго, інспектар Лявонцьеў А.В. адказаў на пытанні школьнікаў; правёў прафілактычную гутарку аб папярэджанні злачынстваў і правапарушэнняў, аб чым быў надрукаваны артыкул у раённай газеце «Голас Касцюкоўшчыны».


    24 кастрычніка да нас завітала з чарговым візітам дэлегацыя з Аўстрыі на чале з кіраўніком Марыяй Хэтцэр. Яе сустракалі і настаўнікі школы, і вучні, і іх бацькі. Адны з іх дзякавалі за адпачынак, арганізаваны ў летнія канікулы бягучага года; другія – за магчымую паездку школьнікаў у Аўстрыю летам 2015 года. Дырэктар школы выказала меркаванне, што наша супрацоўніцтва будзе цягнуцца не адзін год.

    Здорава было нашым школьнікам бліжэй пазнаёміцца з Аўстрыяй, са сваімі аднагодкамі з гэтай гасціннай краіны летам 2014 года.

Загрузка... Загрузка...


Свята «Багач»
    25 кастрычніка ў актавай зале школы для гасцей і прысутных адбылося свята «Багач», якое прайшло як на беларускай, так і на нямецкай мове. Удзел у свяце прымалі ўсе: і песні спявалі, і танцавалі беларускія танцы, і пірагамі частаваліся, і гулялі ў гульні. Сумаваць не было калі. Настрой ва ўсіх прысутных быў добрым, а атмасфера – святочнай.

    Мы подготови для вас небольшое слайд-шоу, посвящённое этому празднику.


Заходите на наш сайт 2009-2014


Белодубровская СШ


Разделы сайта