Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.10.2018

Іх нарадзіла наша зямля…

    Багатая Касцюкоўшчына на таленавітых людзей, сярод якіх шмат пісьменнікаў. У суботу, 20 кастрычніка, у нашай школе прайшло мерапрыемства – круглы стол “Іх нарадзіла наша зямля…”, прымеркаванае Году малой радзімы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы 5 – 7 класаў. Круглы стол быў прысвечаны творчасці нашых пісьменнікаў-землякоў. Навучэнцы пазнаёміліся з біяграфічнымі звесткамі А. Бардоўскага, Л. Левановіча, А. Пісьмянкова і інш., іх кнігамі, чыталі творы пісьменнікаў-землякоў.Закончылася мерапрыемства літаратурнай віктарынай. Была арганізавана выстава кніг нашых знакамітых землякоў. 

   19 кастрычніка ў рамках пазакласнай работы па вучэбных прадметах настаўнікам геаграфіі і біялогіі Падабед К. В. была праведзена геаграфічная віктарына “Свет вакол нас”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы 8 і 9 класаў. Былі створаны дзве каманды “Фіксікі” і “Эверэст” па 5 чалавек. Па выніках віктарыны перамогу атрымала каманда “Фіксікі” (8 клас: Каралёў Сяргей, Патапенка Максім, Міхалёва Вікторыя, Вусава Дар’я, Гашнікава Аліна). Вучні паказалі добрыя веды па геаграфіі і атрымалі дыплом. Мерапрыемства спрыяла павышэнню агульнага кругагляду вучняў.   


Просмотреть в фотогалерее:    2018 год

Разделы сайта