Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.09.2017

З гісторыі беларускага друкарства

                                                                                                     Асветнік, вучоны

                                                                                       І першадрукар,

                                                                                       Наш гонар-

                                                                                       Францішак Скарына.

Штогод у першую нядзелю верасня праводзіцца Дзень беларускага пісьменства. Традыцыйна свята праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры.У гэтым годзе Дзень беларускага пісьменства па праву праводзіцца ў старажытным Полацку, таму што селета адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання(6 жніўня).

1517 года Францішак Скарына ў Полацку выдаў першую кнігу на старабеларускай мове “Псалтыр”. Менавіта гэта дата лічыцца днем нараджэння беларускага друкарства.

З нагоды свята ў суботу, 2 верасня 2017 года ў нашай школе адбыўся вусны часопіс “500-годдзе беларускага кнігадрукавання”. Падчас мерапрыемства навучэнцы пазнаеміліся з асноўнымі вехамі жыцця і дзейнасці беларускага першадрукара Францыска Скарыны, разгледзелі і абмеркавалі прэзентацыю “З гісторыі беларускага друкарства”, прынялі ўдзел у гістарычнай віктарыне “Наш Скарына”. Была арганізавана выстава кніг пра знакамітага палачаніна- Францішка Скарыну. Вусны часопіс прайшоў з карысцю для вучняў.

Усе прысутныя пераканаліся ў тым, што дзейнасць Францыска Скарыны аказала вялікі ўплыў на развіцце кнігадрукавання і пісьменства не толькі ў Беларусі, але і ў усходнеславянскіх краінах. Спадчына Францыска Скарыны- наш беларускі гонар, нацыянальны скарб, візітоўка нашай краіны.


Просмотреть в фотогалерее:    2016-17 учебный год

Разделы сайта