Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.03.2017

Школьные новости

С 27 марта  по 2 апреля 2017г — весенние каникулы.

На каникулах будут организованы развлекательные, познавательные, спортивные мероприятия.

Учителями-предметниками будут проводиться занятия-консультации согласно графика.

В субботу 25.03.2017 в 10.00 состоятся соревнования по футболу. Место проведения: школьный стадион

Приглашаем всех учащихся принять участие в акции «Чистое село». Начало в 11.00

Будут работать компьютерный класс, спортивный зал согласно графика.

В связи с отъездом учащихся на оздоровление объединения по интересам «Юный олимпиец», «Веселые нотки», «Чудесный узелок» работать не будут.

 

УВАЖАЕМЫЕ РОДИТЕЛИ!

Педагог-психолог  приглашает Вас на консультацию «Безопасный интернет»  Начало в 11.00,  каб.№25

Бацькоўскі сход

         24 сакавіка 2017 года ў ДУА “Беладубраўская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход на тэму “Бяспечны інтэрнэт”. Перад прысутнымі выступіла педагог-псіхолаг школы Ларчанка Г. А., якая правяла прафілактычную гутарку з бацькамі вучняў па інтэрнэтбяспецы. Падчас выступлення выкарыстоўвалася мультымедыйная прэзентацыя адпаведнай тэматыкі.

         У рамках бацькоўскага сходу намеснік дырэктара па ВВР Раманава І. В. прааналізавала вынікі паспяховасці навучэнцаў за III чвэрць, стан выхаваўчай і ідэалагічнай работы школы, звярнула ўвагу на занятасць непаўналетніх у перыяд веснавых канікул, бяспечныя паводзіны школьнікаў, падрабязна спынілася на аздараўленні вучняў і інш.

        Пасля заканчэння агульнашкольнага бацькоўскага сходу прайшлі класныя бацькоўскія сходы. У гэты дзень бацькі навучэнцаў мелі магчымасць сустрэцца з усімі настаўнікамі і атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавяць.

Віншуем!

       Віншуем пераможцу раённага конкурсу работ даследчага характару па вучэбных прадметах Палюшыну Дзіяну, навучэнку 8 класа, (кіраўнік – настаўнік Грышчанка Т. І.), якая заняла Iмесца па беларускай літаратуры. На канферэнцыі навучэнцаў Дзіяна паспяхова прадставіла сваю даследчую работу па творчасці нашага пісьменніка-земляка Аляксандра Бардоўскага “Мастацкія і эстэтычныя дамінанты твораў Аляксандра Бардоўскага”. У цяперашні час вучаніца рыхтуецца да ўдзелу ў абласным конкурсе. Жадаем Дзіяне поспехаў!

Алімпіядны рух

      У перыяд з 11 па 21 сакавіка 2017 года прайшоў школьны этап малышковай алімпіяды па вучэбных прадметах. Ужо падведзены вынікі і вызначаны пераможцы, з ліку якіх сфарміравана каманда для ўдзелу ў раённым этапе алімпіяды: беларуская мова – Міхалёва Вікторыя (6 клас); руская мова – Міхалёва Вікторыя (6 клас); нямецкая мова – Міхалёва Вікторыя (6 клас), Прыжанкова Настасся (7 клас), Буянава Ангеліна (7 клас), Ваяводзіна Дар’я (7 клас), Прымакова Вольга (8 клас); гісторыя Беларусі – Стральцоў Улад (8 клас); хімія – Вусава Аляксандра (8 клас); геаграфія – Вусава Дар’я (6 клас). Жадаем навучэнцам плённай падрыхтоўкі і поспехаў на алімпіядзе!

Аздараўленне вучняў

      З 23 сакавіка па 15 красавіка 2017 года 22 навучэнцы 1 – 4 класаў нашай школы пройдуць аздараўленне ў санаторыі “Радуга” (г. Бабруйск). Суправаджаць вучняў будуць настаўнікі пачатковых класаў Андрушына Г. В. і Норава Т. М. Жадаем навучэнцам добра адпачыць, аздаравіцца і весела правесці час!

      24 сакавіка вяртаюцца з аздараўлення ў ДРАЦ “Лясная паляна” (Гродзенская вобласць) 24 вучні 8 – 11 класаў, якіх суправаджаюць настаўнікі Кубракова Н. М. і Шчарбакова Л. Р. Для гэтых навучэнцаў на вясенніх канікулах будуць арганізаваны заняткі-кансультацыі па вучэбных прадметах згодна раскладу.

Ура! Канікулы…

   Як хутка бяжыць час! Здаецца, толькі пачаўся навучальны год, а ўжо падыходзіць да завяршэння самая доўгая трэцяя чвэрць. З 26 сакавіка па 02 красавіка пройдуць вясеннія канікулы, падчас якіх можна будзе добра адпачыць, набрацца сіл, а таксама з карысцю правесці час. На вясеннія канікулы для навучэнцаў запланаваны разнастайныя выхаваўчыя мерапрыемствы, спартыўныя спаборніцтвы і інш. План работы школы на канікулы будзе размешчаны на стэндзе ў фае ўстановы адукацыі і на сайце. Школа заўсёды чакае сваіх навучэнцаў…   

 Нашы дасягненні

   Прадстаўнікі нашай школы (навучэнец 8 класа Куцаеў Стас, настаўнік фізікі і інфарматыкі Кабанцоў Г. А., настаўніца нямецкай мовы Кабанцова С.П.) прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага творчага праекта для падлеткаў “Бяспечны пераход – 2017” (Конкурс відэаролікаў) у намінацыі “Відэа”. Іх ролік “Наш сябар школьны аўтобус” заняў Iмесца і накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе праекта. Малайцы! Балеем за нашых!

    Вучаніца 6 класа Каханоўская Надзея стала пераможцай у раённым этапе конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. Цяпер навучэнка са сваім  малюнкам “Прычыны і вынікі надзвычайных сітуацый” будзе ўдзельнічаць у абласным этапе конкурсу. Пажадаем Надзеі поспехаў!

       Учитель русского языка и литературы Ефременко Наталья Викторовна заняла почётное II место в районном этапе конкурса электронных буклетов «В мире профессий выбор большой, выбор профессии будет за мной», на котором представила свой буклет «Профессии на все времена. Выбери рабочую специальность». В буклете отмечено: наша школа расположена в сельской местности, в агрогородке Белая Дуброва, где остро требуются специалисты сельскохозяйственных и рабочих специальностей. Может, стоит задуматься о приобретении профессии, в настоящее время востребованной на рынке труда в нашей местности? «Где родился, там и пригодился» - гласит известная пословица… В буклете содержится полезная для выпускников информация о профессиях, востребованных на рынке труда, и учебных заведениях, где можно их приобрести.

Да ведама навучэнцаў 11 класа

         12 сакавіка 2017 года стартаваў трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання па вучэбных прадметах. У гэты дзень прайшло тэсціраванне па такіх прадметах, як біялогія, грамадазнаўства, геаграфія, сусветная гісторыя. 19 сакавіка – па хіміі і замежных мовах. 26 сакавіка адбудзецца рэпетыцыйнае тэсціраванне па фізіцы і гісторыі Беларусі, 2 красавіка – па матэматыцы і беларускай мове, 9 красавіка – па рускай мове. Вызначаны рэзервовы дзень па ўсіх прадметах – 23 красавіка. Кошт аднаго тэсціравання – 7 рублёў.

         Трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання праходзіць ва УА “Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж”. Пачатак тэсціравання: 11.00.

       


Просмотреть в фотогалерее:    2016-17 учебный год

Разделы сайта