Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.03.2016

Весело и интересно проводят свободное время учащиеся в школе.

 

Алімпіяда па вучэбных прадметах

     У перыяд з 10 па 15 сакавіка 2016 года ва ўстанове адукацыі “Беладубраўская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” прайшоў першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сярод навучэнцаў 4 – 9 класаў. Па выніках выканання алімпіядных заданняў былі вызначаны пераможцы, якія прадставілі нашу школу на другім этапе рэспубліканскай алімпіяды. У склад каманды ўваходзілі наступныя навучэнцы: Міхалёва Вікторыя (5 клас, беларуская мова і літаратура, нямецкая мова), Буянава Ангеліна (6 клас, нямецкая мова), Прыжанкова Анастасія (6 клас, нямецкая мова, руская мова і літаратура), Стральцоў Улад (7 клас, гісторыя), Казакоў Дзмітрый (8 клас, працоўнае навучанне).

     Другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах адбыўся ў  перыяд з 22 па 24 сакавіка 2016 года на базе раённай гімназіі. Ужо падведзены вынікі раённай алімпіяды. Такім чынам, дыпломам IIступені адзначана вучаніца 5 класа Міхалёва Вікторыя па беларускай мове і літаратуры, яна ж атрымала дыплом IIIступені па нямецкай мове. Пахвальнымі водзывамі адзначаны навучэнцы Стральцоў Улад (7 клас) па гісторыі і Прыжанкова Анастасія (6 клас) па нямецкай мове. Ад усяго сэрца віншуем рабят з перамогай!

 

Экалагічны марафон

     22 сакавіка навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у экалагічным марафоне. Рабяты дапамагалі работнікам школы пры ўборцы лісцяў, галін на тэрыторыі ўстановы адукацыі.

 

Соревнования по волейболу

     В рамках профилактической акции “Безопасные каникулы на пользу!” 23.03.2016 года на базе районной государственной гимназии прошли районные соревнования по волейболу среди смешанных команд (юноши + девушки). В соревнованиях приняли участие 9 команд района (5 сельских, 4 городских), среди которых была представлена и команда нашей школы. Наши спортсмены шли уверенно к победе, борясь за каждый мяч. Достойно сражаясь в финале, ребята уступили сверстникам из гимназии – хозяевам турнира. По итогам соревнований наша команда заняла почётное второе место. Поздравляем!

 

Тыдзень музыкі і кнігі

     У рамках тыдня музыкі і кнігі падчас веснавых канікул ва ўстанове адукацыі прайшло тэатралізаванае прадстаўленне “Па казачных сцяжынках”, падрыхтаванае сумеснымі намаганнямі бібліятэкара Беладубраўскай сельскай бібліятэкі Дамахінай Н. П. і навучэнцаў школы пад кіраўніцтвам педагога – арганізатара Кубраковай Н. М. У мерапрыемстве прымалі ўдзел навучэнцы 1 – 5 класаў, а таксама выхаванцы дзіцячага садка. Гледачамі былі мамы і бабулі.

      У гасцях у рабят пабывалі любімыя казачныя героі: Чырвоная Шапачка, Бураціна, Кот у ботах, Баба Яга і інш. Яны праводзілі з дзецьмі разнастайныя віктарыны і гульні, загадвалі загадкі, разблытвалі казкі і адпраўлялі тэлеграмы казачным героям. На працягу ўсяго прадстаўлення навучэнцы чыталі вершы, спявалі песні, танцавалі. Свята кнігі ўсім рабятам вельмі спадабалася. Вучні актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, чым паказалі высокі ўзровень сваіх чытальніцкіх ведаў.

Традыцыйна самым юным чытальнікам бібліятэкі былі ўручаны памяткі “17 прычын чытаць дзіцячыя кніжкі”. Падчас мерапрыемства ў казачных абставінах першакласнікаў школы прынялі ў чытальнікаў бібліятэкі. Віншуем!

 

Пасяджэнне педагагічнага Савета

     Чарговае пасяджэнне педагагічнага Савета адбылося 25 сакавіка 2016 года ва ўстанове адукацыі. Педсавет быў прысвечаны адзінай тэме - “Прафесійнае самавызначэнне як сродак сацыялізацыі і адаптацыі навучэнцаў на рынку працы ў сучасных умовах”. На пасяджэнні разглядаліся наступныя пытанні: арганізацыя прафарыентацыйнай работы ва ўстанове адукацыі; узаемадзеянне класнага кіраўніка, СППС з бацькамі вучняў з мэтай аказання дапамогі ў прафесійным самавызначэнні; роля СППС у вызначэнні далейшага жыццёвага шляху выпускнікоў  і інш.


Просмотреть в фотогалерее:    Весна-2016

Разделы сайта