Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.03.2021

Зямля пад белымі крыламі

          У суботу, 20 сакавіка, з мэтай выхавання любові да малой радзімы, павышэння цікавасці да гісторыі, культуры і мастацтва Беларусі ў Касцюковіцкай цэнтральнай бібліятэцы імя І. Чыгрынава прайшоў раённы конкурс чытальнікаў паэтычных твораў “Зямля пад белымі крыламі”, прысвечаны Сусветнаму дню паэзіі і Году народнага адзінства. У конкурсе прынялі ўдзел 20 навучэнцаў са школ раёна.

          Нашу ўстанову адукацыі прадстаўляла навучэнка 10 класа Гашнікава Аліна, якая прадэманстравала мастацкае чытанне на памяць верша сучаснай беларускай паэтэсы Таісы Трафімавай “Паспелі вішні”. Па выніках конкурсу Аліна стала пераможцай у сваёй узроставай катэгорыі і была ўзнагароджана Дыпломам III ступені. Віншуем!!!

         

Разделы сайта