Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.03.2021

АРТ-АБ’ЕКТ “ГУСІНАЕ СВЯТА”

           З мэтай фарміравання грамадзянска-патрыятычных, духоўна-маральных якасцей, далучэння да гісторыка-культурных каштоўнасцей, народных традыцый і звычаяў малой радзімы ў аўторак, 16 сакавіка, удзельнікі праекта, навучэнцы 8 – 11 класаў, разам з настаўнікамі наведалі арт-аб’ект “Гусінае свята”, які знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка Белая Дуброва.

Выгляд арт-аб’екта наступны: на вялікім камені ўзвышаецца вясёлая гусь з гармонікам у крылах. Вучні добра ведаюць, што “Гусінае свята” – гэта брэнд Белай Дубровы. Падчас наведвання арт-аб’екта навучэнцы мелі добрую магчымасць зрабіць шмат цікавых фотаздымкаў.

Затым удзельнікі праекта накіраваліся ў мясцовы Дом культуры, дзе адбылася сустрэча з яго работнікамі. Дырэктар установы Цыганкова Антаніна Уладзіміраўна паведаміла навучэнцам мноства цікавых звестак з гісторыі ўзнікнення “Гусінага свята”, паказала шмат фотаматэрыялаў розных гадоў.

Тут вучні даведаліся аб тым, што здаўна ў вёсцы Белая Дуброва праводзілася “Гусінае свята” (Гусёўнік). Свята ладзілася на Апанассе (31 студзеня), бо святы Афанасій лічыўся абаронцам жывёлы.

Угэты дзень па традыцыі спраўлялі святочны кірмаш, на якім гаспадары прадавалі гусей. На кірмашы хлопцы знаёміліся з дзяўчатамі. Яны спявалі песні, вадзілі карагоды, танцавалі “Гусачок” (традыцыйны танец, блізкі да карагода), гулялі ў гульню “Каршун і качкі”, весяліліся. Гаспадыні гатавалі розныя стравы з гусі, абменьваліся рэцэптамі, дзяліліся сакрэтамі вырошчвання гусей.

У 1996 годзе работнікі мясцовага клуба адрадзілі свята, якое пачало адзначацца штогод і набыло статус раённага мерапрыемства. А 23 лістапада 2019 года адбылося адкрыццё арт-аб’екта “Гусінае свята”.

Сёння “Гусінае свята” добра вядома не толькі на Касцюкоўшчыне, але і ва ўсёй краіне.

Разделы сайта