Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.10.2018

У мінулую суботу ў раённым Цэнтры культуры адбыўся 12-ы раённы фестываль народнай творчасці “Крыніца душы”

“Крыніца душы”

         Народная творчасць – нацыянальнае багацце, на якім трымаецца наша культура. У мінулую суботу ў раённым Цэнтры культуры адбыўся 12-ы раённы фестываль народнай творчасці “Крыніца душы”. Мерапрыемства дае магчымасць выявіць новыя таленты, новыя калектывы, якія папаўняюць творчую сям’ю Касцюковіцкай зямлі.

У фестывалі прымаў удзел і калектыў Беладубраўскага сельскага Дома культуры, удзельнікамі якога з’яўляюцца педагогі і навучэнцы нашай школы. Гэта настаўнікі Раманава І. В., Шчарбакова Л. Р., Кабанцова С. П. і навучэнкі Навакшонава А. (11 клас), Палюшына Дз., Прымакова В. (10 клас), Лызікава Д., Саенка В. (9 клас). З годнасцю выступілі нашы выканаўцы, раскрыўшы свае таленты на самым высокім узроўні. Малайцы!

Падобныя мерапрыемствы ствараюць умовы для цеснага супрацоўніцтва паміж установай адукацыі і СДК.


Просмотреть в фотогалерее:    2018 год

Разделы сайта