Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.02.2017

21 лютага адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы.

З гісторыі свята

         21 лютага адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Прапанавала абвясціць гэта свята невялікая азіяцкая краіна Бангладэш: там 21 лютага 1957 года, адстойваючы сваё права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў.

      У нашым рознагалосым свеце больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Менавіта для іх захавання ЮНЕСКА (Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі, культуры) і абвясціла дзень роднай мовы. Але для носьбітаў любой мовы гэта нагода яшчэ раз задумацца аб лёсе роднай мовы, на якой вымавілі першае слова.

         21 лютага – нагода задумацца і жыхарам Беларусі аб лёсе роднай мовы. Яна шмат не патрабуе: у кожнага чалавека павінен быць абавязак любіць і зберагаць родную мову, абараняць яе.

         Гэтымі днямі ў нашай краіне прайшлі разнастайныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да свята: сустрэчы з пісьменнікамі і філолагамі-навукоўцамі, засяроджаныя на моўных праблемах круглыя сталы і канферэнцыі, прэзентацыі навуковых выданняў па лінгвістыцы.

Як адзначалася свята ў нашай школе?

         Не абмінула свята і нашу ўстанову адукацыі.  У перыяд з 14 па 22 лютага 2017 года ў ДУА “Беладубраўская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна” адбыўся тэматычны тыдзень, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. У фае школы настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры Грышчанкай Т. І. і Буянавай Т. В. быў аформлены тэматычны стэнд “21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы” ў нацыянальным стылі з цікавымі і карыснымі звесткамі пра родную мову.

       У рамках тыдня прайшлі разнастайныя мерапрыемствы: інфармацыйныя гадзіны “Святло роднага слова”, конкурс выразнага чытання вершаў пра родную мову, літаратурная гасцёўня “Даражыць пявучым гукам кожным…” і інш. 16 лютага восем навучэнцаў 5 – 11 класаў прынялі ўдзел у Міжнародным конкурсе па беларускай мове і літаратуры “Буслік”. Закончыўся тэматычны тыдзень агульнашкольнай акцыяй “Размаўляем па-беларуску!”, у якой удзельнічалі і навучэнцы, і педагогі школы. Акцыя не выклікала асаблівых цяжкасцей, таму што наша ўстанова адукацыі з беларускай мовай навучання.

На памяць аб свяце засталіся шматлікія фотаздымкі. Шануйце і беражыце родную мову! 


     6 учащихся 5 класса нашей школы получили сборники детских сказок на финансовую тему "Твае першыя фiнансы" от Белагропромбанка. Надеемся, что чтение сказок станет увлекательным и полезным занятием для ребят, вовлечет их мир финансовой грамотности. 


Просмотреть в фотогалерее:    2016-17 учебный год

Разделы сайта