Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

12.12.16

Да слаўнай даты

Да слаўнай даты

      Напярэдадні 125-годдзя з Дня нараджэння вядомага беларускага паэта М. Багдановіча вучні   9 класа Ісаеў Уладзіслаў, Сысоева Ганна, Навакшонава Аліна, Казакоў Дзмітрый вырашылі паспрабаваць сябе ў ролі рэпарцёраў. Яны падыходзілі да вучняў і настаўнікаў з пытаннямі адносна жыцця і творчасці паэта. Шунікін Уладзіслаў, вучань 11 класа, зазначыў, што М. Багдановіч быў не толькі паэтам, але і публіцыстам і пераводчыкам, сярод вершаў назваў “Песняру” і “Мяжы”. Вучню 9 класа Саенка Аляксея вельмі падабаецца верш “Вераніка,” пакладзены на музыку, нехта ўспомніў, мто паэт памёр у Ялце ў маладым узросце. Настаўніца рускай мовы Н. В. Яфрэменка прызналася, што яе любімы твор М. Багдановіча – “Слуцкія ткачыхі,” а дырэктар школы С. У. Лістраценка сказала, што ў захапленні ад асобы паэта і прачытала на памяць верш “Санет.”

Просмотреть в фотогалерее:    2016-17 учебный год

Раздзелы сайта