Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.02.20

Дзень роднай мовы

   21 лютага адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Не абмінула свята і нашу ўстанову адукацыі. У перыяд з 17 па 22 лютага 2020 года адбыўся тэматычны тыдзень, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. У фае школы настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры быў аформлены тэматычны стэнд “21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы” з цікавымі і карыснымі звесткамі пра родную мову.

   У рамках тыдня прайшлі разнастайныя мерапрыемствы: інфармацыйныя гадзіны “Святло роднага слова”, конкурс выразнага чытання вершаў пра родную мову, літаратурная гасцёўня “Даражыць пявучым гукам кожным…” і інш. Закончыўся тэматычны тыдзень агульнашкольнай акцыяй “Размаўляем па-беларуску!”, у якой удзельнічалі і навучэнцы, і педагогі школы.

   Шануйце і беражыце родную мову!

Раздзелы сайта